Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Архив новостей

13.05.2018

Дзень Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь

Дзень Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь калектыў педагогаў і навучэнцаў ліцэя адсвяткавалі 13 мая на плошчы Леніна разам з прадстаўнікамі заканадаўчай і выканаўчай улад раёна, сацыяльных службаў і сілавых структур, прафсаюзаў, бізнесу, члены грамадскіх аб’яднанняў – Кобрынска-Маларыцкай міжраённай структуры ДТСААФ, раённай арганізацыі РГА “Белая Русь” і раённага камітэта ГА “БРСМ”, ветэраны Вялікай Айчыннай вайны і працы.

 У пачатку ўрачыстасці са словамі віншавання да прысутных звярнуўся старшыня раённага Савета дэпутатаў Іван Даўжук. Ён падкрэсліў вялікую значнасць дзяржаўнай сімволікі і яе сэнс для кожнага беларуса. Яркія рысы герба і сцяга не проста пазнавальныя. Яны выклікаюць асаблівыя пачуцці гонару за сваю сінявокую Радзіму.

 Ганаровае права падняць Дзяржаўны сцяг Рэспублікі Беларусь было дадзена дырэктару нашага ліцэя Віктару Сцяпанавічу Нічыпаруку (УА “Кобрынскі дзяржаўны прафесійны ліцэй сферы абслугоўвання” занесена на Дошку гонару Брэсцкай вобласці) і вучню 11 класса ДУА “Павіццеўскі дзіцячы сад-сярэдняя школа”, пераможцу абласной канферэнцыі даследчых работ навучэнцаў “З навукай у будучыню” Арцёму Брыштэну.

 Затым імправізаваную сцэну на плошчы запоўніла таленавітая моладзь, якая падарыла прысутным прыгожы канцэрт з яркіх вакальных і харэаграфічных кампазіцый. А цудоўнае сонечнае надвор’е, яркая веснавая зеляніна, прыгажосць роднага горада дабавілі да святочнага настрою яшчэ больш пазітыву і асалоды ад таго, што мы жывем у цудоўнай краіне з мілым сэрцу імем Беларусь.