Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Архив новостей

10.03.2022

Экскурсия в музей

10.03.2022 вучні групы 289 наведвалі школьны літаратурна-краязнаўчы музей “Скарбы роднага краю” ДУА «Сярэдняя школа №7 г.Кобрына». У музеі сабраны не срэбра і золата, не каштоўныя камяні, а духоўныя і культурныя каштоўнасці беларускага народа. Гэты музей – куточак беларускасці, месца, дзе гучыць беларуская мова, жыве беларуская песня і зберагаюцца беларускія народныя традыцыі.

 Музей быў адкрыты ў 2004 годзе. Пастановай Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ад 15.07.2019 года № 33 музею прысвоены статус “народны”. Агульная плошча музея складае 83,1 м2.

Кіраўніком музея з’яўляецца Мех Наталля Аляксандраўна.

Асноўны фонд налічвае 793 прадметы і 246 прадметаў навукова-дапаможнага фонду. Агульная колькасць музейных прадметаў – 1039. Экспазіцыя музея ўвесь час папаўняецца новымі экспанатамі, арганізоўваюцца часовыя выставы.

Да самых каштоўных экспанатаў музея адносяцца ложак драўляны, стол з разнымі ножкамі, тканыя посцілкі, ступа з таўкачом, калаўрот, ручнікі тканыя, ручнікі вышываныя, куфар каляровы, кросны, жорны, мужчынскае і жаночае адзенне, гліняны посуд, шкляная мухалоўка.

Мэта работы музея – выхаванне любові да роднага краю, роднай мовы праз вывучэнне традыцый і звычаяў нашых продкаў, знаёмства з сучаснымі паэтамі і пісьменнікамі-землякамі.