Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Архив новостей

25.09.2020

Страчаная праваслаўная спадчына

25 верасня 2020 года ў рамках рэспубліканскага конкурсу “Духоўныя каштоўнасці ў змесце дзейнасці музеяў”

Страчаная праваслаўная спадчына

25 верасня 2020 года ў рамках рэспубліканскага конкурсу “Духоўныя каштоўнасці ў змесце дзейнасці музеяў” і падрыхтоўкі даследчай работы “Дарогамі праваслаўя” юныя даследчыкі аб’яднання “Спадчына” працягнулі сваё падарожжа па гістарычным мясцінам Кобрынскага раёна. На гэты раз навучэнцы сустрэліся з жыхаркай вёскі Глінянкі Ганнай Дарко, якаяпазнаёміла іх з гісторыяй каменя - валуна “Казінец”. Асноўнае, што ведалі і памяталі мясцовыя пра камень, - гэта адбітак босай ножкі Маці Божай, якая некалі пабывала ў нашых краях, пакрываючы зямлю сваім покрывам, і спынялася адпачыць, прысеўшы на камень.

У 2018 годзе ў цэнтры вёскі каля Свята-Іаана-Кармянскай царквы быў устаноўлены велізарны Крыж. Так пачалося будаўніцтва мемарыялу   «ГАЛГОФА». Гэты мемарыял вырашылі стварыць у памяць страчаных   праваслаўныххрамаў   Кобрыншчыны.

Таксама ў час экскурсіі навучэнцы наведалі вёскі Стрыгава, Тэўлі, Чаравачыцы, Андронава, пабывалі ў тых мясцінах, дзе праваслаўныя храмы дзейнічаюць сёння і дзе існавалі раней.