Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Архив новостей

18.09.2020

Часоў мінулых і сучасных повязь

18 верасня 2020 года ўдзельнікі этнагарафічнага аб’яднання “Спадчына” правялі экскурсію ў вёску Ляхчыцы і наведалі ўрочышча Княжая Гара

Часоў мінулых і сучасных повязь

18 верасня 2020 года ўдзельнікі этнагарафічнага аб’яднання “Спадчына” правялі экскурсію ў вёску Ляхчыцы і наведалі ўрочышча Княжая Гара. Паводле мясцовага падання ва ўрочышчы знаходзіцца магіла княгіні Вольгі – жонкі князя Уладзіміра Васількавіча. Мясцовая жыхарка Барысюк Ніна Паўлаўна расказала, што Княжая Гара аказала вялікі ўплыў на развіццё вёскі Ляхчыцы і суседняй акругі. У Пакроўскай царкве вёскі Хабовічы, у прыход якой уваходзілі Ляхчыцы, захоўваўся летапіс пра падзеі, звязаныя з урочышчам, а 24 ліпеня, на Вольгу, адзначаецца храмавае свята. Магіла Вольгі была вельмі ўшанавана мясцовымі жыхарамі. На магіле стаяў драўляны крыж, раслі кветкі “барвынкі”. Да княгіні звярталіся, каб ваўкі не адводзілі хатнюю жывёлу, маладыя ўпрыгожвалі свае вясельныя касцюмы “барвынкам”, каб святая ахоўвала шчасце маладых.

Неабыякавыя да гістарычнай спадчыны сваёй малой радзімы ўражэнцы вёскі Ляхчыцы зберагаюць і перадаюць нашчадкам паданне аб гэтым месцы. Гісторык і краязнаўца Юрый Барысюк у 2002 годзе пра “Княжую Гару на Кобрыншчыне” распавёў у кнізе “Памяць. Кобрынскі раён”. У вёсцы Ляхчыцы ён выкупіў будынак старога клуба і арганізаваў дзейнасць аграсядзібы “Княжая гара”. Гэта месца спалучае ў сабе каларыт беларускага вясковага побыту і багатую старажытную гісторыю вёскі Ляхчыцы, першая згадка пра якую адносіцца да 1515 года.

У 2008 годзе ў вёсцы Ляхчыцы з’явіўся герб і сцяг з выявай княгіні Вольгі. А годам пазней у 2009 годзе ў Кобрыне ўсталявалі помнік князям.

У 2020 годзе на Княжай гары была пабудавана капліца ў гонар Святой роўнаапостальнай княгіні Вольгі.