Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Архив новостей

14.10.2022

Экскурсія ў Народны літаратурна-краязнаўчы музей Якуба Коласа ў вёсцы

14 кастрычніка 2022 года навучэнцы каледжа групы 300 прыняліўдзел у экскурсіі ў Народны літаратурна-краязнаўчы музей Якуба Коласа ў вёсцы Пінкавічы, Пінскага раёна.

Музей заснаваны ў лістападзе 1990 года на месцы будынка школы, дзе з 1904 па 1906 гг працаваў Канстанцін Міхайлавіч Міцкевіч. Зараз музей мае тры экспазіцыйныя пакоі і вестыбюль. У музеі зарэгістравана болей за 400 экспанатаў. Пры ўваходзе ў вестыбюль навучэнцы ўбачылі бюст паэта – падарунак музея Я.Коласа г.Мінска.

У першым пакоі “Сялянская хата” наведвальнікі пазнаёміліся з посудам, нацыянальным адзеннем, прыладамі працы. У двух другіх пакоях экскурсавод расказала навучэнцам пра жыццё і працу Якуба Коласа ў вёсцы Пінкавічы і далейшы творчы шлях паэта. Стэнды пакояў пазнаёмілі наведвальнікаў з радзімай паэта, яго вучобай, шляхамі-дарогамі пасля Пінкавіч. Каштоўнымі экспанатамі музея з’яўляюцца фатаграфіі вучняў Якуба Коласа і іх успаміны пра свайго настаўніка. Цікавасць выклікаюць вершы, напісаныя Коласам у пінкавіцкі перыяд.

У гэты ж дзень навучэнцы наведалі Музей піянерскай славы пінкавіцкага Дома творчасці дзяцей і моладзі. За кароткі час удзельнікі змаглі здзейсніць падарожжа ў мінулыя дзесяцігоддзі і дзень сённяшні, супаставіць, параўнаць падзеі розных часоў, пазнаёміцца з сапраўднымі дакументамі, убачыць экспанаты, якія даюць наглядную інфармацыю аб працоўных і ратных подзвігах папярэдніх пакаленняў.