Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Архив новостей

08.09.2023

Тыдзень беларускага пісьменства і друку

Адной з найважнейшых падзей у культурным жыцці рэспублікі з’яўляецца Дзень беларускага пісьменства, які традыцыйна адзначаецца штогод у першую нядзелю верасня.

З 4 па 8 верасня Тыдзень беларускага пісьменства і друку прайшоў у каледжы.

Агульны цёплы, душэўны настрой надаў усяму Тыдню першы дзень, які пачаўся з выставы літаратуры на беларускай мове “Сэрцам роднага слова краніся”. Гучна, весела, цікава і пазнавальна прайшла акцыя “Мае любімыя героі кніг”, якая аб’яднала ўсіх навучэнцаў.

5 верасня паміж научэнцамі 299 і 302 груп адбылася літаратурная віктарына “Чытаем беларускіх класікаў”. Вусны часопіс “Над кнігаю ўлады час не мае” прайшоў у бібліятэцы каледжа 6 верасня.

       Асабліва яскравым выдаўся на гэтым тыдні чацвер.Навучэнцы 1 курса прынялі ўдзел у вераснёўскім вершападзе “З вытокаў роднай мовы”. Падчас мерапрыемства ўдзельнікі змаглі прадэманстраваць не толькі свае інтэлектуальныя, але і акцёрскія, лідарскія, творчыя здольнасці.

8 верасня навучэнцы 3 курса ў рамках інфармацыйных гадзін наведалі літаратурную вечарыну “Скарбы нацыянальнай бібліятэкі Рэспублікі Беларусь”.

       Тыдзень беларускага пісьменства завяршыўся, але будзем спадзявацца, што мерапрыемствы беларускамоўнага тыдня дапамаглі абудзіць ва ўдзельнікаў цікавасць да вывучэння роднай мовы, гісторыі і традыцый беларускага народа, а таксама дапамаглі праявіць сябе і знайсці новых сяброў.