Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Архив новостей

21.02.2020

"Багата, родная ты мова!"

21 лютага ў актавай зале ліцэя прайшло свята, прысвечанае Міжнароднаму дню роднай мовы "Багата, родная ты мова!" Накіравана мерапрыемства было   на папулярызацыю беларускай мовы, выхаванне ў навучэнцаў павагі і любові да роднага слова, да твораў беларускіх пісьменнікаў. 

З цікавасцю слухалі навучэнцы 1 курса вершы і песні, у якіх паэты выказвалі сваю любоў да Радзімы і роднай мовы: “Пагавары са мной на мове” Пімена Панчанкі,“Калі ласка” Пятруся Броўкі, “Родная мова” Максіма Танка.Усе прысутныя на свяце яшчэ раз адчулі, якая мілагучная, прыгожая родная мова.