Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Архив новостей

21.02.2022

Міжнародны дзень роднай мовы

21 лютага 2022 года пад кіраўніцтвам выкладчыка беларускай мовы Тарасенка Ю.І. у ліцэі прайшло мерапрыемства, прысвечанае Міжнароднаму дню роднай мовы,  якое мела назву “Беларускае золата - лён!”. Ва ўрачыстасці прынялі ўдзел навучэнцы 2 курса.

Мэта мерапрыемства: пазнаёміць навучэнцаў з прыладамі для апрацоўкі льну і паэтычнымі творамі, прысвечанымі цяжкай жаночай працы; выхоўваць цікавасць да мінулага роднага краю, беларускай паэзіі, павагу да сялянскай працы, традыцый беларускага народа.

Пад час мерапрыемства прагучалі прыказкі і прымаўкі,  вершы беларускіх паэтаў, пакладзеныя на музыку, прысвечаныя  працавітасці нашага народа. Хочацца спадзявацца, што пасля мерапрыемства навучэнцы яшчэ раз упэўняцца ў неабходнасці ведаць, берагчы і цаніць сваю родную мову, любіць сваю Радзіму, ведаць яе гісторыю і традыцыі.