Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Архив новостей

23.09.2022

Тыдзень роднай мовы і літаратуры “Як ты дорага мне, мая родная мова!”

Пазнавальна, весела і цікава прайшоў Тыдзень роднай мовы і літаратуры “Як ты дорага мне, мая родная мова!” ў каледжы з 19 па 23 верасня 2022 года.

План Тыдня ўключаў мерапрыемствы як для навучэнцаў, так і для педагогаў: майстар-класы, акцыі, вечарыны, флэшмобы, экскурсіі. Мэтай такіх мерапрыемстваў стала развіццё пазнавальнай і творчай актыўнасці навучэнцаў, выхаванне пачуцця калектывізму, узаемападтрымкі і узаемадапамогі, павышэння цікавасці і любові да роднага слова. Падчас мерапрыемстваў навучэнцы змаглі прадэманстраваць не толькі свае інтэлектуальныя, але і акцёрскія, лідарскія, творчыя здольнасці.

Распачаўся тыдзень выставай літаратуры на беларускай мове “Сэрцам роднага слова краніся”.

Значны ўплыў на свядомасць кожнага з прысутных аказала інфармацыйныя гадзіна, прысвечаная жыццю і дзейнасці пісьменікаў-юбіляраў. 20 верасня навучэнцы 299, 302, 303, 296 груп прынялі ўдзел у майстар-класе “Чытаем вершы пра родную мову”.У ім прынялі ўдзел навучэнцыі, якія любяць выразна чытаць і ўмеюць гэта рабіць.

У гэты ж дзень у групе 301 прайшлі адкрытыя заняткі па тэме “Беларуская кухня”. Удзельнікі змаглі далучыцца да беларускіх народных традыцый, пазнаёміцца з беларускімі стравамі, даведацца аб умовах і спосабах іх прыгатавання.

21 верасня ў кабінеце беларускай мовы і літаратуры прайшоў конкурс творчых пісьмовых работ “За што я люблю родную зямлю”.Была створана суполка з педагогаў, якія да канца Тыдня галасавалі, абіраючы самыя шчырыя, самыя натхнёныя сачыненні.

22 верасня для навучэнцаў 1 курса быў падрыхтаваны паказ адзення ў традыцыйным “Будзь у трэндзе” і праведзена літаратурна - музычнае мера-прыемства “Мова родная – мова модная”.Удзельнікі канцэртавыконвалі музычныя творы беларускіх аўтараў старанна, выразна, натхнёна і прынеслі вялікую асалоду і задавальненне гледачам. Атрымалася сапраўднае свята паэзіі і музыкі, на якім можна было адпачыць, атрымаць станоўчыя эмоцыі. 

Падчас акцыі “Маё любімае слова па-беларуску” ўдзельнікі змаглі акунуцца ў атмасферу самабытнасці і непаўторнасці роднага слова, адчуць багацце адценняў слоў-перакладаў, паспрабавалі праявіць свае здольнасці ў ролі перакладчыкаў. 

Знакавым мерапрыемствам для навучэнцаў групы 288 стала гульня-віктарына “Таямніцы родных слоў”, якая сабрала сапраўдных аматараў мовы. У гульнёвай форме яны паказалі веды раздзелаў мовазнаўства, значэнняў слоў. Удзельнікі ўбачылі і адчулі, наколькі багатая і прыгожая, мілагучная і самабытная беларуская мова.

Тыдзень беларускай мовы і літаратуры завяршыўся, але будзем спадзявацца, што мерапрыемствы беларускамоўнага тыдня дапамаглі абудзіць ва ўдзельнікаў цікавасць да вывучэння роднай мовы, гісторыі і традыцый беларускага народа, а таксама дапамаглі праявіць сябе і знайсці новых сяброў.