20 лютага, напярэдадні Міжнароднага дня роднай мовы, навучэнцы 318, 319, 320 вучэбных груп наведалі Палац культуры і далучыліся да комплекснага мерапрыемства ў межах праекта “Кожная пятніца – роднае, сваё!”.
На пачатку сустрэчы ўдзельнікаў чакала гутарка, прысвечаная гісторыі і развіццю беларускай мовы. Для таго каб не толькі слухаць, але і актыўна ўдзельнічаць, была арганізавана гульня “Родныя словы”. У фармаце сяброўскай віктарыны ўдзельнікі ўспомнілі і абмеркавалі словы, якія выкарыстоўваюцца ў інтэрнэт - тэрміналогіі.
Кульмінацыяй мерапрыемства стала выступленне ўзорнай тэатральнай студыі “Рытм” па казцы “Як дзед і баба гусей прадавалі”.
Удзел у мерапрыемстве дапамог навучэнцам не толькі даведацца больш пра багацце і прыгажосць роднага слова, але і цікава правесці час.




