21 лютага 2018 года адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. Гэтай даце была прысвечана моўная віктарына «Не губляйце мовы роднай», якая прайшла ў ліцэі ў кабінеце беларускай мовы і літаратуры. У мерапрыемстве прынялі ўдзел тры каманды навучэнцаў 2 курса. Удзельнікі актыўна адказвалі на пытанні віктарыны, перакладалі тэксты з рускай мовы на беларускую, чыталі вершы пра багацце і прыгажосць роднай мовы.