Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Раздзелы сайта

Галоўная

Архіў навін

21.02.19

21 лютага - Міжнародны дзень роднай мовы.

21 лютага - Міжнародны дзень роднай мовы. У нашым ліцэі ён прайшоў пад дэвізам:

Адчыніце дзверы, людцы,

Адусюль хай далятае:

Словы родныя куюцца…

Кросны родныя снуюцца…

Песні родныя пяюцца…

Мова,

             Мова

                         Нас вітае.     Вольга Куртаніч

 

Сапраўдная любоў да сваёй краіны немагчыма без любові да сваёй мовы. Кожны чалавек з дзяцінства пачынае гаварыць, думаць, разважаць на роднай яму мове.

Выстава кніг “Праз смугу стагоддзяў дайшло да нас слова” з раніцы прыцягнула ўвагу чытачоў. Пад кіраўніцтвам выкладчыка беларускай мовы і літаратуры ў актавай зале ліцэя прайшло мерапрыемства “Гучы, гучы, родная мова”. Песні і вершы краналі сваёй мілагучнасцю, народныя касцюмы ўпрыгожвалі артыстаў. Аматары прыказак і загадак змагаліся ў конкурсе “Загадкі з вясёлай хаткі”. У час сустрэчы прысутныя змаглі бліжэй пазнаёміцца з творчасцю беларускіх паэтаў, глыбей зазірнуць у гісторыю краіны, адчуць сакавіты смак беларускага слова.

На мерапрыемства завітаў Дземідовіч Васілій Мікалаевіч - дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь. Ён зазначыў: “Адзначаючы Міжнародны дзень роднай мовы, мы аддаём даніну павагі незлічонай колькасці існуючых у свеце моў, культурам, якія яны адлюстроўваюць, таму творчаму зараду, які надаюць людзям іх развіццё і формы выказвання.

Мы любім сваю родную мову, чытаем кнігі, слухаем і спяваем песні на ёй. Гэта наша культура. Нашы карані.”