Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Раздзелы сайта

Галоўная

Архіў навін

28.02.20

“Беларускія прысмакі”

28 лютага навучэнцы 281 групы “Повар; афіцыянт” прынялі ўдзел у свяце “Беларускія прысмакі”. Мэта мерапрыемства - выхоўваць павагу, любоў да традыцый і звычаяў нашых продкаў, да гісторыі бе-ларускай кухні, зацікавіць прыгатаваннем спрадвечна беларускіх страў.

Пачалося свята з размовы пра гісторыю ўзнікнення беларускіх нацыянальных страў, якія сведчаць аб рацыянальнасці, эканамічнасці і разнастайнасці харчавання нашых продкаў. Падчас свята навучэнцы праявілі творчыя здольнасці, пашырылі свой слоўнікавы запас. Яны прынялі ўдзел у конкурсах, дзе паказалі добрыя веды ў адказах на пытанні, разгадвалі загадкі і рэбусы, успаміналі беларускія прыказкі і прымаўкі, прыкметы і павер’і, трапныя выслоўі і фразеалагізмы.

Напрыканцы мерапрыемства навучэнцы пачаставаліся беларускімі стравамі, атрымалі вялікую асалоду і задавальненне ад дадзенага мерапыемства.