Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь Галоўнае ўпраўленне па адукацыі Брэсцкага аблвыканкама
Установа адукацыі "Кобрынскі дзяржаўны каледж сферы абслугоўвання"
11 мая 2022 года ў актавай зале ліцэя адбылося мерапрыемства “Мы захаваем для нашчадкаў мір!” Мерапрыемства прайшло ў форме літаратурнай вечарыны, прысвечанай Дню Перамогі. Гэта свята поўнае вельмі моцных эмоцый і пачуццяў: горычы ад страты мільёнаў нявінных жыццяў, радасці ад вызвалення ад фашысцкага прыгнёту, усведамлення далікатнасці свету і адказназнасці за яго.
Выкладчыкі ліцэя чыталі вершы беларускіх паэтаў, напісаныя пра Вялікую Айчынную вайну і подзвіг беларускага народа. У сваіх вершах пра вайну і Перамогу паэты імкнуцца данесці да ўсіх людзей: памятайце гісторыю такой, якой яна сапраўды была, каб войн больш ніколі не здарылася.